2010-05-24 14:37:11

Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 23-га мая



Зараз пасля Святой Імшы Папа адгаварыў, апошнюю ўжо ў гэтым годзе”, малітву “Каралева Неба”. У сваёй прамове прыпомніў вернікам, што таямніца Пяцідзесятніцы ёсць пастаянна прысутнаю ў Касцёле.
Таямніца Саслання Святога Духа гэта не проста гістарычны факт, але ёсць пастаяннаю прысутнасцю Божага Духа сярод сваіх вернікаў. Папа нагадаў пра дзве падзеі, якія ў знамянальны спосаб паказалі дзеянні гэтага Духа: менавіта Другі Ватыканскі Сабор ды сустрэчу касцельных рухаў з Янам Паўла ІІ на Плошчы Святога Пятра, менавіта на Свята Сёмухі ў 1998-м годзе.
RealAudioMP3
“Таямніца Пяцідзесятніцы, якую слушна мы атаясамліваем з падзеяй ў Вячэрніку, з”яўляецца сапраўдным хростам Касцёла, ў якім аднак ня вычэрваецца. Бо ж Касцёл пастаянна перажывае сасланне Духа Святога, без якога страціў-бы свае сілы, як парус, якому нехапала ветру. Аднак жа Касцёл,- сказаў Бэнэдыкт 16,- ведае нязлічоныя Пяцідзесятніцы, якія ажыўляюць мясцовыя супольнасці. Падумайма аб набажэнствах, якія перажываюцца ў момантах асабліва важных для жыцця канкрэтнай супольнасці. Там сіла Божая ёсць пазнаваная ў адназначны спосаб сеючы ў душах радасць і запал. Падумайма таксама аб многіх малітоўных зграмаджаннях, у якіх маладыя людзі выразна адчуваюць Божае пакліканне, каб укараніць сваё жыццё ў Яго любові, таксама ахвяроўваючыцся Яму поўнасцю”,- сказаў Святы Айцец.
Бэнэдыкт 16 вярнуўся таксама да пошняга Апостальскага падарожжа ў Фаціму. Там, на яго думку, сярод сотняў тысяч паломнікаў паўтарылася дасведчанне вучняў, што сабраліся ў Вячэрніку. У гэтым пастаянным дзеянні Духа Святога сваё месца сярод вучняў займае Марыя. Менавіта ў санктуарыях веруючыя зазнаюць яе мацярынскае апекі.
RealAudioMP3
“Няма Касцёла без Зыходу Духа. І яшчэ дадам,- сказаў Папа,- што няма Пяцідзесятніцы без Найсвятой Панны Марыі. Так было напачатку ў Вячэрніку. Так ёсць заўсёды, ў кожным месцы і ва ўсе часы. Нядаўна я быў сведкам гэтага ў Фаціме. Ці тое, што перажылі нязлічоныя мноствы вернікаў на плошчы перад санктуарыям, дзе мы ўсе былі адным сэрцам і адною душою, не было паўторным Зыходам Духа Святога?. Сярод нас была Марыя, маці Езуса. Там, дзе хрыціяне збіраюцца на малітве з Марыяю, Пан дае Духа Святога”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Папа нагадаў ім аб сённяшнім дні памяці аб Касцёле ў Кітаі. Заахвоціў вернікаў да малітвы і жэстаў міласэрнасці, якія прычыняюцца да ўмацавання адзінства кітайскага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.