2010-05-22 10:34:52

“Евангелізацыя з”яўляецца адказам на глыбокія патрэбы чалавецтва”- Папа Бэнэдыкт 16 да Папскіх Місійных Таварыстваў


“Чалавецтва пакутуе з прычыны распаўсюджвання гуманізму, які адкідае Бога. Калі з”яўляюцца новыя праблемы, чалавецтва мае патрэбу святла Евангелля, якое не мяняецца”,- сказаў Папа да нацыянальных дырэктараў Папскіх Місійных Таварыстваў, якія прыбылі ў Ватыкан з усяго свету.
“Абвяшчанне Евангелля гэта бясцэнная паслуга, якую Касцёл можа даць усяму чалавецтву, якое ідзе дарогаю гісторыі”,- сказаў далей Святы Айцец. “Місія прапаведвання Добрае Навіны ўсім народам ёсць крытычным асэнсаваннем глабальных пераўтварэнняў, якія ў істотны спосаб змяняюць культуру чалавечцтва. Абвяшчанне Евангелля гэта заклік да свабоды дзяцей Божых, каб будаваць грамадства больш справядлівае і салідарнае. Для тых, хто ўдзельнічае ў місіі Хрыста, непазбежнымі з”яўляюцца пакуты, цярпенні, бо сустракаюць супраціўленні і сілы гэтага свету. Місія “ад джэнтэс” патрабуе ад Касцёла і місіянароў, каб адобрылі вынікі сваёй паслугі: евангельскае ўбоства, якое заахвочвае да свабоднага, адважнага абвяшчання Евангелля; непрымянянне насілля, адказваючы на зло дабром; гатоўнасць аддаць сваё жыццё ў імя Хрыста і з любові да людзей”.
Папа адзначыў, што ў адпаведнасці з навучаннем Святога Апостала Паўла, цярпенне пераследаванняў даказвае сапраўднасць нашае апостальскае місіі. Святы Айцец выказаў удзячнасць Папскім Місійным Таварыствам за дапамогу місіянарам і місіям, а таксама за фармацыю духоўных і свецкіх вернікаў з розных краін свету ў калегіях Кангрэгацыі да спраў евангелізацыі народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.