2010-05-22 10:37:20

Толькі 15% летувісаў ходзяць у касьцёл


Амаль 70% летувіскіх католікаў зьяўляюцца прыхільнікамі адмены цэлібату для ксяндзоў, вынікае з апытаньня грамадзкай думкі.
Амаль палова рэспандэнтаў зьяўляюцца прыхільнікамі зьмены адносін каталіцкага касьцёлу да пытаньня разводаў і магчымасьці паўторнага шлюбу. Каля 45% удзельнікаў апытаньня падтрымліваюць кантрацэптыўныя сродкі, супраць якіх жорстка выступае рыма-каталіцкі касьцёл.
Сярод жыхароў Летувы 85-90% - гэта католікі. Тым часам рэгулярна ў касьцёл ходзіць толькі каля 15% летувісаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.