2010-05-22 10:35:37

Арцыбіскуп Масула ў Іраку сустрэўся з нямецкімі біскупамі, інфармуючы іх аб крытычнай сітуацыі хрысціянаў у яго на радзіме.


Бярлін. Сіро-каталіцкі арцыібіскуп Джордж Касмусса, знаходзячыся ў Германіі па запрашэнні Папскага місіянарскага таварыства, выказаў сваё перакананьне ў неабходнасці «міжнароднага трыбунала пад эгідай ААН для выкрыцця тых, хто стаіць за бесперапыннымі нападамі і гвалтамі супраць хрысціянскай суполкі ў Іраку». Толькі за адзін дзень 10 мая адбылася 10 выбухаў і спрычынілася 125 забітых. «Усе кажуць аб міры, сцвярджаючы, што імкнуцца да яго, - сказаў ён. - Але хто сапраўды працуе дзеля дасягнення супакою »? Ключавая адказнасць за гэта ляжыць на палітыках, якія павінны яшчэ даказаць сваё жаданне забяспечыць карысць і бяспеку іракскага насельніцтва. Між тым, стан хрысціян і іншых меншасцяў пагаршаецца. «Мы, хрысціяне, шукаем месца, дзе можна было б жыць мірна, вызнаючы сваю веру і садзейнічаючы развіццю і прагрэсу ўсяе іракскае нацыі. Неабходна, каб урад гарантаваў нам абарону ад тых, хто спрабуе вынішчыць нас, - сцвярджае арцыбіскуп з Ірака. - Пасля шматлікіх выпадкаў гвалту я звярнуўся да ААН - не за новым ваенным кантынгентам, а з просьбай аб заснаванні Камісіі па расследаванні злачынстваў супраць хрысціян ».








All the contents on this site are copyrighted ©.