2010-05-21 14:57:25

Кс. Ірынэуш Копач, мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі, адзначыць 25-годдзе святарства


Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё» заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі кс. Ірынэуша Копача, які 25 мая 2010 г. будзе адзначаць 25-годдзе святарства. Ксёндз Ірынэуш ужо напрацягу 18 год з’яўляецца мадэратарам супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі.


Члены супольнасці віншуюць свайго пастыра з надыходзячым юбілеем і жадаюць яму здароўя, моцы Духа Святога і радасці ў пастырскай працы.










All the contents on this site are copyrighted ©.