2010-05-21 14:23:13

Ватыкан. Канцэрт ў гонар Папы ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і ад імя ўсёй Рускай Праваслаўнай Царквы прайшоў у Залі аўдыенцый. Ім завяршыліся Дні рускай культуры і духоўнасці ў Ватыкане, арганізаваныя Папскай радай па садзейнічанні адзінству Хрысціян , Папскай радай па культуры і Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.


Напрыканцы вечара Папа Бенедыкт 16 звярнуўся да ўсіх з прамовай падзякі і завершыў яе па-руску (голас Папы). RealAudioMP3 У гэты вечар у выкананні Расійскага нацыянальнага аркестра пад кіраўніцтвам сына актрысы Сафіі Ларэн (якая прсутнічала ў залі)– Карло Понці, Маскоўскага сынадальнага хору і капэлы “Рускія ражкі” Санкт-Пецярбурга былі выкананы фрагменты твораў славутых рускіх кампазітараў. Прагучала і «Ave Maria» рускага савецкага кампазітара Уладзіміра Вавілава. Выкананне папярэдзіла чытанне прывітальнага ліста - зварота Патрыярха Кірыла:«...Музыка - гэта асаблівы мова, якая дае нам магчымасць размаўляць на ўзроўні сэрцаў...”, прачытаў Уладыка Іларыён. У завяршэнне канцэртнай праграмы была выкананая сімфонія для хору і аркестра «Песьня ўзыходжання», напісаная Мітрапалітам Іларыёнам Алфеевым, пра што таксама прыпомніў з падзякай святы Айцец.
Да прывітальных словаў Патрыярха далучыўся яго пасланец Мітрапаліт Іларыён, дадаўшы: «Ваша Святасць, мы падтрымліваем Ваш заклік да новай евангелізацыі Еўропы... мы ўпэўненыя, што аніякая Царква, нават такая шматлікая і моцная як Каталіцкая, ў адзіночку не здолее ажыццявіць так вялікую задачу: мы павінны быць разам! У нас агульная поле місійнай дзейнасці - сённяшняя дэхрысціянізаваная Еўропа страчвае свае рэлігійныя, маральныя і культурныя карані… мы, праваслаўныя і католікі, можам з’явіць сучаснікам наш хрысціянскі гуманізм, маральныя каштоўнасці сям'і, шлюбнай вернасці , каштоўнасць самога жыцця з моманту зачацця да моманту натуральнага канца… і так мы не толькі дапаможам еўрапейцам здабыць духоўны і маральны сэнс жыцця, але дапаможам нашаму кантынэнту, які перажывае зараз вельмі сур'ёзны крызіс тоесамасці, зноў здабыць свае духоўныя і культурныя вартасці ».
Па завяршэнні канцэртаяк мы сказалі напачатку, Свяцейшы Айцец падзякаваў прадстаяцелю і высокім герархам Рускай Праваслаўнай Царквы за такі прыгожы падарунак да дня яго нараджэння і да Пятай гадавіны абрання на пасад Святога Пятра. “ Музыка ў нейкай меры папярэднічае і ўвасабляе сустрэчу, дыялог, супадзенне паміж Усходам і Захадам, паміж традыцыяй і сучаснасцю”,сказаў Бэнэдыкт XVI «Сучасная культура, асабліва еўрапейская, рызыкуе праваліцца ў амнезію, забыўшыся на сваю незвычайную спадчыну, абуджаную і натхнёную хрысьціянскай верай. Яна ёсць каркасам еўрапейскай культуры, і не толькі. Хрысціянскія карані Еўропы складаюцца не толькі з манаства й сведчання многіх пакаленняў вернікаў, але і з неацэннага культурнага скарбу, гонару і каштоўнага рэсурсу народаў і краін, дзе хрысціянская вера ў яе разнастайных выразах знаходзілася ў дыялогу з мастацтвам, ўдыхала ў яго жыццё , беспрэцыдэнтным чынам садзейнічала творчасці і чалавечаму генію...Узываю. каб слава Богу, заангажаванасць у прагрэсе, міры і згодзе між народамінабліжала ўсё больш і дазваляла ўзрастаць ў сінхроннасці заданняў і гармоніі дзеянняў! ». У канцы сваёй прамовы Свяцейшы Айцец спаслаўся да праслуханага толькі што велікоднага песьняпення «Анёл усклікаў» Мусаргскага, у якім гучыць заклік да радасці: «Прычына радасці відавочная: Хрыстос уваскрос і ўваскрасіў мёртвых. Дарагія браты і сёстры, радасць аб Уваскрослым Хрысьце натхняе, падбадзёрвае нас і падтрымлівае на шляху веры і хрысціянскага сведчання, каб несці свету радасць і цвёрдае спадзяванне, каб абудзіць давер у чалавецтва, у народах Эўропы, якіх ахвотна давераю матчынаму гарачаму заступніцтву Панны Марыі » Пасля падзякі па-руску да Патрыярха Кірыла, праваслаўных ерархаў і дарагіх прысутных рускіх братоў і сясцёр, яктаксама і прысутных у залі, якая ўмяшчае да 12 тысяч чалавек, каталіцкіх вернікаў Папа Рымскі надзяліў усім сваё апостальскае блаславенства, якое перадаем і вам, паважаныя слухачы. Інтэрв'ю з удзельнікамі Дзён рускай культуры ў Ватыкане слухайце ў нашых далейшых перадачах.







All the contents on this site are copyrighted ©.