2010-05-20 13:49:22

Лондан: рыхтуецца збор грашэй на пілігрымку Бэнэдыкта 16 ў гэтую краіну



Дзень малітваў у намеры візіту Папы Рымскага ў Вялікабрытанію ды касцельная зборка грашэй на пакрыццё яе выдаткаў ёсць запланавана на найбліжэйшую нядзелю 23-га мая. Візіт Бэнэдыкта 16 будзе каштаваць каля 15-ці мільёнаў фунтаў.
Кошты візіту з прычыны яго афіцыяльнага дзяржаўнага характару будуць разложаныя як на касцельны бок, так і на дзяржаўны. Касцёл мае пакрыць 7-м мільёнаў фунтаў прызначаных на выдаткі візіту Папы. Індывідуальныя дарыцелі, на візіт Святога Айца перадалі ўжо 3-ы мільёны фунтаў. Касцельны бок, каб скампенсаваць агульныя выдаткі мае патрэбу ў дадатковых 4-х мільёнах фунтаў. На практыцы гэта азначае, што статыстычна кожны католік павінен вылучыць адзін фунт на візіт Папы. Вось ў найбліжэйшую нядзелю 23-га траўня мае адбыцца агульнакасцельная зборка грашэй ў Касцёлах Англіі, Уэльсу ды Шатляндыі з прызначэннем для пакрыцця выдаткаў папскага візіту. Найбліжэйшая нядзеля- гэта не толькі збор сродкаў, але, перш за ўсё, асаблівы дзень малітваў у намеры поспеху візіту Святога Айца на Брытанскіх Астравах.








All the contents on this site are copyrighted ©.