2010-05-19 14:25:13

Чаркасы, Украіна - Першы храм Каталіцкага Касцёла неўзабаве пабудуюць у Чаркасах.


Размяшчацца ён будзе ў адным з мікрараёнаў горада і будзе выкананы ў гатычным стылі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнула дэлегацыя з Польшчы ў складзе прадстаўнікоў мясцовай каталіцкай парафіі падчас сустрэчы з мэрам Чаркасаў.
Па словах прадстаўнікоў польскай дэлегацыі, Чаркасы - адзіны абласны цэнтр Украіны, дзе да гэтага часу мясцовая каталіцкая парафія не мае свайго культавага будынка.
Гарадскі галава прапанаваў палякам на выбар некалькі магчымых варыянтаў размяшчэння касцёла і запэўніў дэлегацыю, што будзе спрыяць яго бесперашкоднаму будаўніцтву.








All the contents on this site are copyrighted ©.