Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 19-га мая
У сённяшянй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў падрахунак свайго нядаўняга Апостальскага
падарожжа ў Партугалію, асабліва ў Фаціму- месца Аб”яўленняў Божай Маці. Святы Айцец
падзякаваў Прэзідэнту краіны, ўладам, біскупам, арганізатарам і ўсім вернікам за сардэчны
прыём. Прыпомніў Святую Імшу ў Лісабоне, дзе заахвоціў вернікаў, каб былі сведкамі
Уваскрасення Хрыста У Фаціме ў Капліцы Аб”яўленняў Папа даручыў Божай Маці- радасці,
чаканні, турботы і цярпенні людзей з цэлага свету. У сваёй сённяшняй катахэзе Святы
Айцец успомніў таксама Вячэрню, якую адслужыў з удзелам духавенства ў Касцёле Найсвятой
Тройцы, як таксама адгаварэнне Ружанцовае Малітвы з удзелам натоўпаў вернікаў. Незабыўным
пунктам Апостальскага візіту была Святая Імша ў Марыйным Санктуарыі ў месцы Аб”яўленняў.
Сюды тры разы паломнічаў Ян Павал ІІ, каб падзякаваць Божай Маці за збаўленне жыцця
пад-час замаху 13-га мая 1981-га году на Плошчы Святога Пятра. Успамінаючы свайго
дарагога Папярэдніка, Бэнэдыкт 16 прыпомніў усім Пасланне Божае Маці, якое заклікае
нас да малітвы, пакутаў і навернення. Гаворачы таксама аб надзеі, якая змешчаная
ў гэтым Пасланні, Папа гаварыў аб патрэбе даручэння сябе Богу, Які ёсць крыніцаю любові
і міру. У горадзе Порто, ў часе Святой Імшы Святы Айцец прыпомніў аб абавязку абвяшчання
свету Хрыста і яго Евангелля. У заканчэнні сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16 папрасіў
усіх прысутных аб малітвах, каб, дзякуючы сіле Духа Святога, плады гэтага падарожжа
былі трывалымі і прычыніліся да ўзрастання Касцёла.