2010-05-18 12:41:33

У Ватыкане апублікавана кнігу Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла


“Свабода і адказнасць: ў пошуках гармоніі. Годнасць чалавека і правы асобы”. Так азагалоўлена кніга Патрыярха Кірыла, якую апублікавала ватыканскае выдавецтва. Яе італьянскі варыянт быў прадстаўлены 17-га мая ў Каталіцкім Унівэрсытэце ў Мілана. У прэзынтацыі прыняў удзел Мітрапаліт Ілярыён, кіраўнік аддзялення знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. 19-20 мая ён наведае Ватыкан.
Сабраныя ў кнізе выступленні і артыкулы тычацца хрысціянскага бачання правоў і свабод чалавека. Кірыл вядзе палеміку з прадстаўнікамі неалібэралізму, якія намагаюцца выключыць хрысціянскія каштоўнасці з жыцця сучаснага грамадства. Паказвае на неабходнасць дыялогу людзей розных культур і традыцый. Падкрэслівае фундаментальную згоднасць праваслаўных з Папам Рымскім у супрацьдзеянні ідэалогіі сэкулярызма. Гэтую ідэалогію Патрыярх параўноўвае да барацьбы з хрысціянствам, якую вялі камуністы ў Савецкім Саюзе. Варта ўзгадаць, што ватыканскае выданне выступленняў цяперашняга кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы папярэднічаў нядаўны выпуск Маскоўскім Патрыярхатам прамоваў Папы Бэнэдыкта 16 па-расейску.
Увядзенне да італьянскага перакладу кніжкі Патрыярха Кірыла “Свабода і адказнасць: у пошуках гармоніі” напісаў старшыня Папскае Рады да спраў Культуры арцыбіскуп Джанфранко Равасі. Ён таксама ўзняў справу дыялогу з свецкай культурай, выступаючы 17-га мая на міжнародным кніжным кірмашы ў Турыне. Падкрэсліў, што таксама свецкі свет мае патрэбу ў сустрэчы з Касцёлам. Ён таксама прадказаў аб касцельным праекце дыялогу з атэістамі, які будзе прадстаўлены у пачатку наступнага года ў Балоніі, а затым таксама ў ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.