2010-05-18 12:42:46

З Мінска паведамілі, што 23 мая адбудзецца Канцэрт "Бывайце здаровы!..", прысвечаны 106-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Русака


Ён пройдзе на сцэне Белдзяржфілармоніі. Канцэрт ладзіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. Мы ў нашым цыкле "Шлюб павінен быці люб" скарыстоўваем спеў на словы Адама Русака з дыску, любезна дасланага яго дачкой Людмілай. На ім ёсць таксама спевы па-італьянску, якія сталіся папулярныя ў італьянскіх партызанаў часоў 2 Сусветнай вайны. У гэтыя майскія дні шмат гавораць на Апенінах пра бітву на Монтэ Касіна, ( кляштар-на ўзгорку), дзе ачышчала падыходы да Рыму і рыхтавала дарогі амерыканскім вызваліцелям Італіі польская Армія Андэрса, сфармаваная ў Сібіры. У ёй сярод байцоў былі таксама беларусы, у прыватнасці, ударны атрад "Зуброў", якія амаль усе склалі у Італіі галовы ў барацьбе з нямецкімі нацыстамі, так далёка рыхтуючы Перамогу. Былі і іншыя байцы-беларусы, сярод якіх і нядаўна спачылы ў Лондане айцец Кастусь Маскалік, светлай памяці, што ганарыўся тым, што служыў на кухні і наталяў воінаў, але сам не забіў анікога. Штогод прадстаўнікі Беларускай Амбасады ўскладаюць кветкі да беларускіх магіл ля адноўленага пасля вайны абацтва айцоў-бенэдыктынаў на Монтэ Касіна.
Адам Русак – ураджэнец Капыльшчыны. Прафесійны скрыпач і валтарніст, ён быў адным з першых выпускнікоў Мінскага музычнага вучылішча, пасля заканчэння якога працаваў ў сімфанічным аркестры Ленінградскага Малога опернага тэатра. Але перад вайной Русак усвядомищ сабе беларусам, пачаў пісаць вершы і друкавацца ў беларускіх газетах і часопісах. Паступова літаратурная праца зрабілася асноўнай крыніцай яго творчага натхнення.У канцы 1930-х гадоў ўся краіна заспявала песню Ісака Любана на словы Адама Русака "Бывайце здаровы", якая прынесла аўтарам поспех. І нават цяпер, у наш час, гэта песня па-ранейшаму з’яўляецца музычнай візітоўкай Беларусі. Творчасць Адама Русака заўсёды вабіла кампазітараў. На вершы паэта пісалі свае песні Ісак Любан, Уладзімір Алоўнікаў, Юрый Семяняка, Ігар Лучанок, Генрых Вагнер, Эдуард Зарыцкі, Алег Елісеенкаў і інш.У канцэрце "Бывайце здаровы" прымуць удзел Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя вяЛікага збіральніка фальклору і патрыёта Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Дрынеўскага. заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка, Надзея Мікуліч, Святлана Суседчык, арт-група "Беларусы", групы "Славяне" і "Дыямант", Зміцер Вайцюшкевіч, Марына Васілеўская, Ігар Задарожны, салісты Беларускага опернага тэатра Алена Сало і Уладзімір Громаў і інш. Прагучаць папулярныя песні на словы Русака "Толькі з табою", "Не шукай", "Не за вочы чорныя", і знакамітая "Бывайце здаровы"







All the contents on this site are copyrighted ©.