2010-05-17 13:09:43

Італія салідарная з Папам Бэнэдыктам 16-м


Дзень салідарнасці са Святым Айцом перажыў у нядзелю 16-га мая італьянскі Касцёл. На Плошчы Святога Пятра ад раніцы збіраліся вернікі, каб сваёю прысутнасцю выказаць блізкасць з Папам. З цэлай Італіі прыбыло больш за 200 тысяч вернікаў, якія перад паўднёваю сустрэчаю з Папам маліліся ў яго намеры. Арганізатарамі маніфестацыі былі: Італьянская Каталіцкая Акцыя, касцельныя таварыствы і рухі ды Біскупская Канфэрэнцыя. Было многа таксама палітыкаў і прадстаўнікоў грамадскага жыцця, ў тым ліку і ўлады Рыму. Дзякуючы усім за прысутнасць і малітву Бэнэдыкт 16 спаслаўся ў сваім слове да іх, між іншым, да актуальных праблемаў Касцёла
RealAudioMP3
“Сапраўдным ворагам, якога трэба баяцца, гэта грэх, духоўнае зло, якое, на жаль, часам таксама заражае членаў Касцёла. Мы жывём у свеце, але мы не са свету, нават калі мы мусім асцярагацца яго прэтэнсій. Мы павінны баяцца граху, дзеля чаго мы мусім цвёрда ўкараніцца ў Богу, быць настойлівымі ў дабры, ў любові і служэнні. Гэта менавіта Касцёл і яго слугі ў адзінстве з вернікамі рабілі і працягваюць рабіць у шчырым заангажаванні у карысць духоўнага і матарыяльнага дабра у кожным кутку свету. Давайце надалей будзем ісці з даверам гэтаю дарогаю, а спробы, на якія дазваляе Пан, хай нам будуць прычынаю да большага радыкалізму і паслядоўнасці”,- заахвоціў вернікаў Святы Айцец
Бэнэдыкт 16 параўнаў натоўпы на Плошчы Святога Пятра з мноствам вернікаў, якіх нядаўна бачыў у Фаціме. Нагадаў пры гэтым фацімскі заклік да навернення сэрцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.