2010-05-17 13:09:29

Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 16-га мая



А поўдні, гэтага дня на Плошчы Святога Пятра, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі туды, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. Святы Айцец звяртаючыся да іх нагадаў, што ў нядзелю 16-га мая адзначаецца ў Касцёле Ушэсце Пана. Ён адзначыў, што абяцанне Хрыста адкрывае ўсім вернікам шлях да неба, а час земскага існавання яны маюць да распарадджэння, каб ісці па шляху дабра.
RealAudioMP3
“Пан накіроўвае сёння позіркі Апосталаў і нашыя да неба, каб паказаць ўсім дарогу дабра, якою вымушаныя ісці ў часе земскага жыцця. Ён сам аднак астаецца зместам чалавечай гісторыі. Хрыстус знаходзіцца блізка да кожнага з нас і вядзе нас па земскім шляху. Ён суправаджае тых, якіх пераследуюць за веру. Астаецца ў сэрцах людзей спіхнутых на ўскраіну грамадства. Ёсць прысутным ва ўсіх, якім пазбаўляецца права на жыццё. Мы можам слухаць, бачыць і дакранацца Езуса ў Касцёле, асабліва ў словах і сакрамантах”,- сказаў Папа.
Перад адгаварэннем з вернікамі малітвы “Каралева Неба” Святы Айцец выказаў падзяку за матчыны клопат Марыі, які ён зазнаў ў часе Апостальскага падарожжа ў Партугалію, якое закончылася ў пятніцу 14-га мая. Пад-час гэтага 4-х дзённага паломніцтва Бэнэдыкт 16 маліўся, ў прыватнасці, ў марыйным санктуарыі ў Фаціме.








All the contents on this site are copyrighted ©.