2010-05-17 13:10:12

Рым.Дні рускай культуры і духоўнасці пройдуць у Італіі
19–20 мая, сёлета .


У межах дзён запланавана сустрэча Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна з кардыналам Вальтэрам Касперам, фотавыстава, урачыстая літургія і канцэрт - падарунак Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла для Папы Бэнэдыкта XVI. На ім скажа слова, як чакаецца, Святы Айцец. А напярэдадні, у сераду пройдзе багаслоўска-гістарычны сімпозіюм «Праваслаўныя і католікі ў сённяшняй Еўропе: хрысціянскія карані і агульная культурная спадчына Ўсходу і Захаду.» Як прынагодна адзначыў старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі, гэтыя падзеі сведчаць аб адкрытасці Маскоўскага Патрыярхату на Захад. З 14 мая кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён наведвае Равэну і Мілан, дзе выступіць з у Каталіцкім універсітэце. Далей перад Рымам ушануе Турынскую Плашчаніцу і пабывае ў Балоньі, дзе жыве вялікая колькасйць праваслаўных з Беларусі, Украіны і Расіі. На 19 мая запланаваны сустрэчы расійскай праваслаўнай дэлегацыі з кіраўніком Папскай рады па адзінству хрысціян кардыналам Вальтэрам Касперам і з кіраўніком Папскай рады па культуры арцыбіскупам Джанфранко Равазі. Пасля сустрэчы пройдзе прэс-канферэнцыя. У гэты ж дзень у Ватыкане адкрыецца фотавыстава, якая прадстаўляе Рускую Праваслаўную Царкву. 20 мая ў царкве святой Кацярыны Александрыйскай адбудзецца ўрачыстая літургія. Увечары ў Ватыкане, у залі Паўла VI пройдзе канцэрт .







All the contents on this site are copyrighted ©.