Лісабон. Пошта Партугаліі выпусціла ў зварот серыю марак, прысвечаную візіту Бенедыкта
XVI.
Серыя складаецца з 3 марак з трыма Папамi, якія наведалі Партугалію: Павал VI ў
1967 годзе, Ян Павел II у 1982,1991 і 2000 гадах і цяпер Бенедыкт XVI. Яшчэ адна асобная
марка прысвечана спецыяльна Бенедыкту XVI. Публікацыя суправаджаецца тэкстам кардынала
Патрыярха Лісабона Жазэ дэ Кружa Палікарпу, у якім ён дае духовы партрэт Бенедыкта
XVI, Папы, які нарадзіўся ў Германіі, перажыў драму Другой сусветнай вайны і з'яўляецца
"адным з найвялікшых тэолагаў XX стагоддзя. Ён ажыццяўляў сваю акадэмічную місію ў
дзяржаўным універсітэце, што дало яму магчымасць супаставіць багаслоўе як роздум пра
веру з іншымі навукамі і ведамі ". "Рацыя веры і роля розуму ў рэлігійным вопыце з'яўляюцца
і сёння пастаяннымі вымярэнням яго настаўніцтва", - сцвярджае кардынал Палікарпу,
дадаючы, што Папа Язэп Ратцынгер - выдатны знаўца схаластыкі, але "ён не застаўся
яе палоннікам, несумненна з-за таго факту, што глыбока вывучаў святога Аўгустынa,
які ставіць пошук ісціны ў аснову разумення сэнса чалавечага існавання "."Яго артыстычная
ўспрыймальнасць дапамагла яму ўбачыць гэты пошук як адкрытасць да прыгажосці. У рэшце
рэшт, тое, што мы знаходзім у Царкве - гэта перш за ўсё вопыт прыгажосці", - заключае
кардынал