2010-05-15 11:09:57

Аб'ява.Супольнасць «Каштоўная пярліна» каталіцкага руху «Святло-Жыццё» запрашае ўсіх менчукоў, незалежна ад канфесіі, у чарговую. аднадзённую пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай, што адбудзецца 5 чэрвеня 2010 г.


Збор каля аўтобуса (Чырвоны касцёл) Падрабязную інфармацыю па тэлефоне:
+375 29 555 41 85 Вам дасць Алеся.
Ідэя запрасіць усіх жадаючых нарадзілася пасля маёвай традыцыйнай пілігрымкі. Члены супольнасці «Каштоўная пярліна» наведалі Будслаў ва ўспамін святога Юзафа, рамесніка, 1 мая 2010 года. У паломніцтве прынялі ўдзел каля 60 чалавек. Напачатку адбылася супольная малітва ў святыні, затым было знаёмства і катэхеза. Варта адзначыць, што сустрэча мела экуменічны характар, бо ў ёй прымалі ўдзел і праваслаўныя вернікі. Цэнтральным пунктам стала святая Імша, падчас якой таксама маліліся ўдзельнікі супольнасці Хатні Касцёл руху «Святло-Жыццё». Завяршылася малітоўная праграма пілігрымкі набажэнствам паслання. Пілігрымы разважалі на тэму прыняцця Хрыста як Любові да сэрцa кожнага з нас, Ён жадае змяніць нашае жыццё. Калі ж чалавек становіцца лепшым, становіцца лепшым і грамадства. Пілігрымка была арганізавана дзякуючы намаганням кс. Ірынэуша Копача, мадэратара супольнасці «Каштоўная пярліна», а таксама аніматараў. Было прынята рашэнне праводзіць такія пілігрымкі кожную першую суботу месяца, да ўдзелу ў якіх i запрашаюцца ўсе жадаючыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.