2010-05-15 11:09:25


«Экзарцызм - не сярэднявечныя казкі». Інтэрв'ю з дарадцам Кангрэгацыі па праслаўленню Святых кс. Габрыэле Нанні


У гэтыя дні ў Рыме ў Папскім Універсітэце "Regina Ароstolorum" праходзіць курс на тэму «Экзарцызм і малітва вызвалення». Сярод закранутых фенаменаў - сатанізм і секты. Курс, які праводзіцца ўжо ў пяты раз, адкрыты як для святароў, так і для вернікаў. На пытаньні нашага карэспандэнта адказаў экзарцыст дыяцэзіі Церама і Аквілы, саветнік Кангрэгацыі кс. Габрыэле Нанні. На яго думку, сучаснае грамадства мае няправільнае паняцце аб экзарцызме. Само слова часта выкарыстоўваецца СМІ ў пераносным значэнні. Да таго ж існуе памылковае меркаванне, паводле якога экзарцызм з'яўляецца проста барацьбой са злом, на якую здольны любы чалавек, выкарыстоўваючы любыя сродкі. Ігнаруецца неабходнасць ўмяшальніцтва адзінага чалавека, здольнага перамагчы зло, а менавіта Ісуса Хрыста: з дапамогай Крыжа, пакутаў і Уваскрасення. На думку кс. Нанні, пра гэта забыліся не толькі няверуючыя, але і многія з парафіянаў.
Кс. Габрыэле таксама падкрэсліў, што д'ябал - не метафара і не адцягненае паняцце, а асоба, бестелесная, але тым не менш асоба. Гэтаму вучыць і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Напрыклад, у малітве «Ойча наш» мы просім Бога «збавіць нас ад злога». У наяўнасці барацьба дабра са злом канкрэтным, а не сімвалічным. Д'ябал, які па натуры сваёй забойца, - нагадвае кс. Нанні, - спрадвеку з'яўляецца ворагам чалавека і Бога. Ён нападае на чалавека рознымі спосабамі. Самы распаўсюджаны, але не менш небяспечны спосаб - гэта ўвядзенне ў спакусу, у грэх. Больш рэдкі-д'ябальская апантанасць, якая часта з'яўляецца вынікам выкарыстання якіх-небудзь сатанінскіх рытуалаў і чорнай магіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.