2010-05-15 11:40:45

Ватыкан: тэкст другога тома кнігі Папы Бенедыкта XVI «Езус з Назарэта» перададзены выдаўцам.


Гэты том прысвечаны Хрыстовым пакутам і Ўваскрасенню ды з'яўляецца працягам першага, які ўбачыў свет у красавіку 2007 года.
«Арыгінал напісаны на нямецкай мове, - гаворыцца ў паведамленні Залі друку Ватыкана, -і перададзены Ватыканскаму Выдавецтву, якое, у сваю чаргу, павінна зрабіць пераклад і выданне на італьянскім мове і адказваць за перадачу яго іншым выдавецтвам ды рыхтаваць пераклады на розныя мовы, а таксама забяспечваць захаванне аўтарскіх правоў." Паколькі ёсць пажаданне, каб кніга адначасова выйшла на самых распаўсюджаных мовах свету, яна ўбачыць свет праз некалькі месяцаў, неабходных для падрыхтоўкі перакладаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.