2010-05-14 15:33:58

Імша пасля свята на 40 дзён - Ўшэсця Хрыста да Дому Айца дала Папу Бенедыкту магчымасць абвясціць праграму дзеянняў:"так, мы пакліканы служыць чалавецтву нашых часоў, давяраючы выключна Хрысту і асветленыя Словам "не вы Мяне выбралі, але Я вас!"..(Ян,15)


"Як сама Царква - нявеста і ствaрэнне Хрыста і Ягонага Духу, гаворка йдзе пра аднаўленнe аблічча Зямлі, зыходзячы з Бога (і Ягонай задумы), толькі і выключна з Бога!" У некалькіх кілометрах ад Атлантычнага акіяну шматтысячны статак Панскі і цэлы каталіцкі свет услухаўся да слоў Папы ў месцы моцных прароцтваў Ягонае пяшчотнае Маці Фатымскае, якая заступаецца за чалавекаў, неразумных дзяцей, што не хочуць чуць бацькоўскіх перасцярог. "У абліччы вялізных праблем на шляху развіцця народаў, якія падштурхоўваюць ажно да сутычак і амаль капітуляцыі, прыходзіць на дапамогу Слова Пана Хрыста Езуса..:"Без мяне не можыце зрабіць анічога." Яны гучаць, каб зноў нам аднайсці адвагу: "Я з вамі ва ўсе дні, аж да канца часоў".
Папа, абапіраючыся на Евангелле свята -(калі вучні сабраліся, каб выбраць замест здрадніка Юды дванаццатага, і ім стаецца Матэй-сведка, што ціха і непрыкметна не здрадзіў ні ў чым, сведчачы ажно да смерці за веру), нагадвае, што ад самога ад пачатку хрысціянскі народ папярэджваў з настойлівасцю і гераізмам усё чалавецтва і аб'яўляў Дабравешчанне Езуса тым, хто Яго яшчэ не ведаў. "У гэтыя апошнія гады змяніўся антрапалагічны, культурны, сацыяльны і рэлігійны партрэт чалавецтва. Сёння Касцёл пакліканы адказаць на новыя выклікі, дык гатовы ўступаць у дыялог з разнастайнымі культурамі і рэлігіямі, каб разам будаваць мірнае суіснаванне народаў з дапамогай усіх людзей добрае волі. Місійная ніва AD GENTES(сярод людзей) сёння надта пашырылася, і яе немагчыма больш ацэньваць геаграфічнымі паняццямі. Сапраўды, Дабравешчання чакаюць не толькі нехрысціянскія народы, але і сацыяльна-культурныя "крэпасці" ды , асабліва, кожнае сэрца - галоўная мэта місійнай працы... На персанальным і агульным вопыце мы добра ведаем, што Той, каго ўсе чакаюць - гэта Езус (Дарога, Праўда і Жыццё). Дык вялікія надзеі свету і моцныя запэўніванні Евангелля перакрыжоўваюцца ў неадліканай місіі, якую неабходна выканаць, - бо "без Бога чалавек ня ведае, куды ісці і нават ня ведае, кім ён ёсць". На заканчэнне сваёй гамеліі Папа заклікаў усіх жыхароў горада Порту, які ёсць пасвячаны Беззаганнаму Зачаццю Марыі - Ласкі поўнай, як назваў Яе анёл Панскі, нягледзячы на аніякую нестабільнасць, выпрабаванні, уздымаць вочы Ўгару, да Яе, Якую выбралі апякункаю горада. Асабліва радасна старэнькі Папа павітаў універсітэцкую моладзь, якая сабралася з цэлай краіны на святую Імшу ў гэты горад, каб развітацца з наступнікам Пятра. Гэта яны не стамляюцца спяваць гімны Марыі - маці Пана, маці чалаветва, маці жыцця і вечнай маладосці, якая нараджаецца штораз менавіта дзеля таго, каб трывала ў спакушаным свеце гэтым беззаганнасць. Праз амаль 100 гадоў пасля Фатымскіх З'яўленняў прыклікае Яна зноў і зноў позіркі ўсіх да абвешчаных Таямніцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.