Непасрэдна пасля Святой Імшы Бэнэдыкт 16 прыбыў на міжнароднае лётнішча ў Порто, каб
адляцець у Рым. На лётнішчы чакалі на Папу найвышэйшыя цывільныя і касцельны ўлады
Партугаліі. У сваёй развітальнай прамове Бэнэдыкт 16 зпачатку падзякаваў за гасціннасць
уладам краіны. “Усім жыхарам Партугаліі, католікам і не католікам, мужчынам і жанчынам,
якія тут жывуць, хоць і не нарадзіліся тут, я жадаю выказаць маё своеасаблівае прывітанне.
Хай не спыняецца паміж вамі гармонія, якая ёсць асноўнаю для вашай кампактнасці, неабходнай
дарогі, каб змагацца з выклікамі, што стаяць перад вамі”- сказаў Папа. “У Фаціме
я маліўся за ўвесь свет упрошваючы, каб у будучыні.было ў ім больш братэрства і саліданасці,
больш ўзаемнай павагі і адноўленага даверу ды ўпэўненасці ў Бога, нашага Нябеснага
Айца”.- працягваў Бэнэдыкт 16. “ Гэта было мне радасцю бачыць сведчанне веры і абажання
хрысціянскай супольнасці Партугаліі. Я бачыў энтузіязм дзяцей і моладзі, веру святароў,
дыяканаў, законнікаў, пастырскую самаадданасць біскупаў. Маё жаданне ў тым, каб
мой візіт стаў стымулам для новага духоўнага і апостальскага аднаўлення. Тое, каб
Евангелле было прынята ў сваім поўным аб”ёме і было абвяшчана кожным вучнем Хрыста
і выявілася як рошчына сапраўднага абнаўлення грамадства”.