2010-05-14 15:39:13

Львоў - з нагоды 90 гадовага юбілею з дня нараджэння Слугі Божага Яна Паўла ІІ яго імем названа адна з вуліц пасёлка Рудня недалёка ад Львова.


Пасялковы галава Іван Бездзіль сказаў, што такое рашэнне было аднагалосна прынята па просьбе мясцовых дэпутатаў.
У савецкія часы грэка-каталіцкаму духавенству было забаронена вяртацца з Сібіры і Казахстана на пастаяннае месца жыхарства ў Львоў, таму многія спрабавалі знайсці жыллё ў прыгараднай вёсцы Рудня.
Пасля легалізацыі Украінскага Грэка-Каталіцкага Касцёла, у Рудні пачала дзейнічаць адноўленая Львоўская духоўная семінарыя, недалёка ад якой, у доме манахаў студытаў пасля вяртання з Рыма на радзіму жыў дзеючы Кіраўнік УГКК Любамір Гузар.








All the contents on this site are copyrighted ©.