Пасля сустрэчы з прэм”ер –міністрам Святы Айцец развітаўся з Лісабонам і прыбыў, пасля
гадзіны 20-й паводле беларускага часу, ў Фаціму—галоўную мэту візіту. Першыя крокі
накіраваў да Капліцы Абьяўленняў, ў якой на працягу некалькіх хвілін засяродзіўся
на малітве. Затым укленчыў перад статуяй Фацімскай Божай Маці і прачытаў малітву.
Склаў у Непарочнае Сэрца Марыі радасці і надзеі, праблемы і пакуты. “Усіх даручаю
Табе, Найсвятая Марыя, Божая Маці і наша Маці”,- маліўся Папа. Спаслаўся да замаху
на Яна Паўла ІІ 13-га мая 1981-га году і “нябачнай рукі”, якая выратавала яго тады
ад смерці. На заканчэнне Святы Айцец падарыў санктуарыю Залатую Розу, якую прывёз
з Рыму ў знак падзякі за цуды, якія Усемагутны Бог здзейсніў праз Марыю ў сэрцах пілігрымаў,
што прыязджаюць да Яе дому. “Я ўпэўнены, што пастушкі з Фацімы, бласлаўлёныя Жасінта
і Францішак ды Слуга Божая Лусія ад Езуса суправаджаюць нас у гэтай хвіліне малітвы
і радасці”,- сказаў Бэнэдыкт 16.