2010-05-13 13:40:33

Вячэрня ў Фаціме


Пазней Папа старшынстваваў Вячэрні ў Касцёле Святой Тройцы ў Фаціме. Сабралася каля 5-ці тысяч святароў, дыяканаў, пасвячаных асоб і семінарыстаў.
Бэнэдыкта 16 прывітаў біскуп дос Сантос. Ён запэўніў Папу, што сабраныя святары хочуць ажывіць ў прысутнасці Святога Айца дар святарства, атрыманы ад Бога, і глядзець ў будучыню, давяраючыся Боскаму Настаўніку ды супольна абвяшчаючы, з радасцю і надзеяю, прыгажосць сваёй паслугі і радасць паклікання.
У сваім казанні Папа перасцярог перад паслабленнем ідэалаў святарства ды “перад заангажаваннем у дзеянні, якія не згодныя з тым, што ёсць ўласцівыя слузе Езуса Хрыста”. Нагадаў, што галоўным заданнем кожнага хрысціяніна, і “асабліва пасвячанай асобы ды слугі алтара павінна быць вернасць, адданасць свайму пакліканню, быць вучнем, які жадае ісці за Панам”. Бэнэдыкт 16 са смуткам сцвердзіў, што “многія нашыя браты і сёстры жывуць так, як быццам нічога няма пасля смерці, не клапоцячыся пра сваё вечнае збаўленне. Мы адказныя за абвяшчанне веры ды яе патрабаванняў”,- сказаў Папа. Заклікаў усіх браць прыклад са Святога Яна В”янея, пробашча з Арсу. Нагадаў, што “ў сваім святарскім захапленні святы пробашч быў міласэрным. Ён баяўся, што святары стаюцца нячулымі і прывыкаюць да абыякавасці сваіх верных. Ён перасцерагаў: “Гора душпастыру, які маўчыць, бачачы як Бог зняважаецца а душы губляюцца”,- прыпомніў Папа.
На заканчэнне Бэнэдыкт 16 паклікаў святароў і пасвячаныя асобы да братэрскай салідарнасці, супольных малітваў, абмену патрабаваннямі жыця і працы святара.








All the contents on this site are copyrighted ©.