2010-05-12 13:43:57

Сустрэча з моладдзю перад Апостальскай Нунцыятурай


Пасля заканчэння Святой Імшы Папа прыбыў да Апостальскай Нунцыятуры. І тут перад ейным будынкам сабралася каля 7-мі тысяч маладых людзей, якія прыбылі, каб памаліцца і пасьпяваць рэлігійныя песні. Пасля нейкага часу Святы Айцец з”явіўся ў акне Нунцыятуры і прывітаў сабраных.
“Я захоплены вашым дынамізмам і шматлікім удзелам у Святой Імшы, толькі што адслужанай,- сказаў Папа. Дзякую за радаснае сведчанне, якое вы даеце аб Хрысце, вечне маладым, і за сардэчнасць, якую вы праявілі гэтаю вячэрняю сустрэчаю Яго ўбогага вікарыя на Зямлі. Вы прыйшлі пажадаць мне спакойнай ночы і ад усяго сэрца я дзякую вам за гэта. Але цяпер вы павінны дазволіць мне пайсці спаць, у адваротным выпадку ноч не будзе добрая. А чакае нас заўтрашні дзень”.








All the contents on this site are copyrighted ©.