2010-05-11 15:29:32

Сустрэча Папы з Прэзідэнтам Партугаліі ў палацы Бэлен


Пасля цырымоніі прывітання ў манастыры Ерамітаў Бэнэдыкт 16 зрабіў візіт ветлівасці да Прэзідэнта Партугаліі спадара Ганібала Каваку Сільві ў палацы Бэлем. Гэта яго афіцыйная рэзідэнцыя як кіраўніка дзяржавы. Тут адбылася таксама прыватная размова паміж Папам і Прэзідэнтам. На заканчэнне сустрэчы Папа і Прэзідэнт з балкона палацу прывіталі вернікаў прэзідэнцкага палацу, якія сабраліся ў парку. І тут Папа меў кароткую прамову да іх, ў якой сказаў:
“У рамках майго візіту Прэзідэнту, я не мог не пабачыць і не прывітаць вас, якія працуеце для дабра высокіх мэтаў Прэзыдэнта Рэспублікі і даглядаеце гэты цудоўны палац. Што тычыць мяне, то я хацеў-бы выказаць вам маю шчырую ўдзячнасць і пажадаць ўсялякіх поспехаў ў вашай працы”.
Затым Бэнэдыкт 16 прыбыў да Апостальскай Нунцыятуры ў Лісабоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.