2010-05-11 19:25:41

Лісабон. Арганізацыйны камітэт на папскай Імшы зарэгістраваў 160 тысяч чалавек у 'Terreiro do Paço' і на бліжэйшых тэрыторыях.


Царкоўныя іерархі і мэрыя Лісабона гарантавалі поўную бяспеку ўдзельнікам. Падчас Імшы Папы працавала 3 тысячы валанцёраў; былі прадугледжаны асаблівыя зоны доступу для дарослых людзей з фізічнымі абмежаваннямі (1500 месцаў на плошчы муніцыпалітэта, дзе праехаў папамобiль), для моладзі і дзяцей (побач з алтаром ) Вакол 'Terreiro do Paço' (гэта гістарычная назва плошчы ля каралеўскага палацу, які быў разбураны землятрусам і цунамі 1775 года, якая цяпер мае назву Рынкавай) ўсталяваныя 6 гіганцкіх экранаў, каб гарантаваць тым, хто не трапіў ў зону набажэнствa, магчымасць бачыць цырымонію. Айцец Марыё Руі Педра, кіраўнік аргкамітэту, паведаміў, што выдаткі, звязаныя з правядзеннем Літургіі, былі першапачаткова роўныя амаль нулю дзякуючы папярэднім ахвяраваньням прадпрыемстваў і прыватных асоб, lда іх дадаліся іншыя грошы. Падчас прынашэньня дароў 11 мая былі сабраны яшчэ сродкі, якія пажадалі ахвяраваць прысутныя, каб пакрыць іншыя выдаткі, роўныя прыкладна 200.000 Euro. Перад пачаткам набажэнства мэр Лісабона Антоніо Коста ўручыў Папy ключы ад горада.







All the contents on this site are copyrighted ©.