2010-05-11 13:45:39

Бэнэдыкт 16 да журналістаў: сённяшняе пераследаванне Касцёла гэта вынік грахоў



“Пераследаванні Касцёла ня ёсць вонкавым, але з”яўляецца вынікам граху, якім ёсць злоўжыванні адносна непаўналетніх, што здзейснілі духоўныя”,- сказаў Святы Айцец адносна скандалу пэдафіліі у размове з журналістамі, якія суправаджаюць яго ў паломніцтве да Партугаліі. Як звычайна на палубе папскага самалёта адбылася кароткая прэс-канферэнцыя.
Пытанні ў асноўным менавіта тычыліся з”явы сэксуальнага гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, што Бэнэдыкт 16 назваў “сапраўды жудасным”. Папа дадаў, што ў такіх выпадках “прабачэнне не заменіць справядлівага правасуддзя”.
Пералічваючы “адказы, якія Касцёл павінен даць,” Папа гаварыў аб пакуце, малітве, дараванні, якія трэба будзе мець, але таксама і аб патрэбе справядлівасці, таму, што дараванне не замяніць справядлівасці”. Іншымі словамі, падвёў вынік Бэнэдыкт 16, неабходным з”яўляецца “пастаяннае наверненне ды тры багаслоўскія дабрачыннасці: вера, надзея і любоў.
Cвяты Айцец затым адзначыў, што цяперашнія пакуты з”яўляюцца часткаю цярпенняў, што былі прадказаныя ў трэцім сакрэце Фацімы. “Побач місіі цярпення Папы, якое ў першую чаргу мы можам адчуць пасля замаху на Яна Паўла ІІ, ў пасланні Фацімы знаходзяцца ўказанні, што тычацца будучыні Касцёла”,- падкрэсліў Пантыфік. Бэнэдыкт 16 нагадаў, што “Пан прадказаў, што Касцёл будзе цярпець аж да канца свету”. “Гэта мы бачым сёння асабліва моцна”,- заключыў прэс-канфэрэнцыю Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.