2010-05-10 14:05:27

Вернікі рымска-каталіцкага Касцёла правялі памінальную Імшы ў Хатыні


Сьвятары рымска-каталіцкай царквы 8 траўня правялі памінальную імшу ў Хатыні ў памяць аб ахвярах нацызму.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пробашча Лагойскага касьцёла сьвятога Казіміра ксяндза Паўла Слуку.
«Мы будзем маліцца аб усіх па-зьверску забітых жыхарах Хатыні, аб такіх самых ахвярах у іншых спаленых нацыстамі вёсках Беларусі, аб сьвятарах, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну, аб ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецьця. А таксама мы будзем маліцца аб тым, каб такія трагедыі ніколі не паўтараліся ».
Паводле ксяндза Паўла Слукі, насельніцтва вёскі Хатынь на 90% складалася з каталікоў. «І адразу пасьля той страшнай трагедыі людзі ўсталявалі на месцы вёскі тры каталіцкія крыжы, якія пазьней былі заменены на афіцыйны мэмарыял», — распавёў ён. У набажэнстве прынялі ўдзел вернікі з Лагойску, Плешчаніц ды іншых суседніх мясцовасьцяў.
У Дзень Перамогі ва ўсіх парафіях рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі за нядзельнай імшой паміналі тых, хто загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Вернікі таксама маліліся аб здароўі вэтэранаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.