2010-05-08 18:27:53

Папа Бенедыкт XVI прызначыў новага кіраўніка Касцёлу Польшчы


Папа Рымскі 8 мая 2010 года намінаваў новым Мітрапалітам Гнезненскім і прымасам Польшчы арцыбіскупa Юзафa Кавальчыкa. Да гэтага часу іерарх амаль на працягу 21 года з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Польшчы. Абвяшчэнню папярэднічала прыняццё Святым Айцом Бэнэдыктам XVI просьбы арцыбіскупа Генрыха Мушынскага аб яго адстаўцы з пасады Першапастыра па асягненні пенсійнага ўзросту.
Tытул "прымас Польшчы" замацаваны па традыцыі за арцыбіскупам Гнезна - у гэтым горадзе дзейнічае найстарэйшая Арцыбіскупская каtедра ў краіне. Напрыклад, кардынал Глемп стаў прымасам у 1981 годзе, узначаліўшы арцыдыяцэзію, якая аб'ядноўвала і Гнезна, і Варшаву. У 1992 годзе Папа Ян Павeл II рэфармаваў польскую іерархію, і Варшаўская арцыдыяцэзія стала самастойнай.







All the contents on this site are copyrighted ©.