2010-05-08 13:25:05

Масква. Некалькі соцень ветэранаў 2-й Сусветнай вайны з 24 краін свету, сярод якіх нямала католікаў, прыбылі для ўдзелу ў свяце Перамогі. З Беларусі - 14 героеў барацьбы з сіламі гітлераўскага зла.


А роўна 15 год таму назад на плошчы святога Пятра ў Рыме да дэлегацыі ветэранаў Савецкай Арміі з прывітаннем звярнуўся Папа Ян Павел 2. Вось яно: RealAudioMP3
Сябра і наступнік польскага Папы, Бенедыкт XVI, чалавек, які вырас у Германіі, дык ўсвядоміў усю небяспеку сляпога падпарадкавання як прынцыпу жыцця. Таму ён ніколі не забываецца пра асновапалягаючую тэму адказнасці кожнага верніка, кожнага чалавека за лёсы сваіх народаў і ўсяго чалавецтва, за лёсы вайны і міра. Вось цытата, напрыклад, з ягонага сёлетняга звароту «Urbi et orbi» ("горадуРыму і свету") на Пасху :
"...Я малю Езуса Хрыста, каб... адбыўся сапраўдны і канчатковы «зыход» народаў са стану вайны і гвалту ў стан міру і згоды. І хай Уваскрослы Пан нам прыгадвае поўныя суцяшэньня і падтрымкі словы, сказаныя аднойчы апосталам ў Сыёнской святліцы: «Мір вам!» (Ін 20,21). А вось радкі з
Паслання Папы на Сусветны дзень моладзі 2010 . "У маёй нядаўняй энцыкліцы аб развіцці чалавека, "Caritas in veritate(Любоў у праўдзе)", я пералічыў некаторыя сучасныя праблемы, вельмі настойлівыя і важныя для жыцця гэтага свету. Сярод іх: выкарыстанне рэсурсаў Зямлі і беражлівыя адносіны да экалогіі, справядлівае размеркаванне матэрыяльных даброў і кантроль за фінансавымі механізмамі, салідарнасьць чалавецтва з беднымі рэгіёнамі, барацьба з голадам у сьвеце, абарона годнасьці чалавечай працы, служэнне культуры жыцця, умацаванне міру паміж народамі, міжрэлігійны дыялог, правільнае выкарыстанне сродкаў сацыяльнай камунікацыі."
Гэта як бы праграмныя пункты, кожны з якіх ёсць заданнем, асабліва для каталіцкай моладзі, не забывацца, што і ў мірныя дні барацьба са злом у самых розных яго выявах і на розных узроўнях сацыяльнай лесвіцы патрабуе сілы веры, духоўнай чысціні, вернасці ва ўсіх яе праявах, надзеі, павагі і вялікае Любові. У тым ліку і да старых - сваіх і чужых! RealAudioMP3










All the contents on this site are copyrighted ©.