2010-05-06 17:36:55

У Шры-Ланцы будзе створаны манаскае цыстэрцыянскае аббацтва


З гэтай мэтай з абацтва Святога Крыжа, размешчанага непадалёк ад аўстрыйскай сталіцы горада Вены, у Шры-Ланку адправіліся чацвёра манахаў-цыстерцыянцаў.
А пачалося ўсё ў 2001 годзе, калі ў Аўстрыю прыбыло трое юнакоў з арцыдыяцэзіі Каломба (сталіцы Шры-Ланкі), каб прыгатавацца да манаскага жыцця згодна з цыстерцыянскай традыцыяй. Цяпер, адгукаючыся на заклік свайго арцыбіскупа, яны вяртаюцца на радзіму, каб заснаваць там сваё абацтва. Новая ўстанова спачатку будзе дзейнічаць як дыяцазальны Інстытут клаўзуровага (затворніцкага) характару, у надзеі, што пазней цалкам здолее далучыцца да сям'і – старажытнага каталіцкага Ордэну Цыстерцыянцаў.Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Fides, ідэя ўстановы такога манастыра каля Каломба нарадзілася ўжо даўно. Пераадолеўшы розныя цяжкасці, падчас апошняй капітулы абацтва Святога Крыжа пад Венай, якая праходзіла ў лютым 2010 года, было прынята рашэнне абвяртанні трох і высылцы яшчэ аднаго – усяго чатырох манахаў у Шры-Ланку, краіну, дзе існуе доўгая традыцыя буддыстского манаства, але якая да гэтага часу не знаёмая з хрысціянскім.












All the contents on this site are copyrighted ©.