2010-05-06 12:52:05

Лондан.Жыццё чалавека, сям'я, адказнасць перад беднымі, роля рэлігіі ў грамадстве з'яўляюцца асноўнымі тэмамі ў звароце брытанскіх каталіцкіх біскупаў да народа, асабліва да каталікоў, якія закліканы да "адказнага галасавання" на выбарах 6 мая.


У папярэдняй анкеце біскупы выступілі з пытаннямі да кандыдатаў аб стаўленні да рэлігіі ў плюралістычным і дэмакратычным грамадстве i выклалi асновы сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы. На іх базе былі сфармуляваныя пяць пытанняў да кандыдатаў, якія найбольш арыентаваныя да адносінаў стварэння агульнага грамадскага дабра і супакою. Першае з іх тычылася павагі да жыцця, што азначае пазіцыю кандыдата: як той ставіцца да пытання, у адпаведнасці з апазіцыяй біскупаў да абортаў, да закону гэтага тэмату. А таксама і ў дачыненні стаўлення да пажылых людзей. Другое пытанне тычылася сям'і. Біскупы сцвярджаюць, што шлюб паміж адным мужчынам і адной жанчынай з'яўляецца ідэальнай асяроддзем для нараджэння, росту і адукацыі чалавека. Трэцяе пытанне тычыцца міграцыі, и тут біскупы заяўляюць, што гаворкі пра "лічбы і каштарыснасць не улічваюць асноўнага – павагі да годнасці кожнага чалавека". Чацвёртае пытанне тычылася развіцця і захавання прыроды. Нарэшце, біскупы падкрэсліваюць у сваім закліку, што вера, з'яўляецца "цэнтрам нашага жыцця". "Вера вызначае дзеянні асоб, якія павінны аб’ектыўна ацаніць, ці здольныя ўносіць неабходны ўклад у агульную карысць". Дык ". Пасланне брытанскіх каталіцкіх біскупаў да выбаршчыкаў завершваецца словамі: "Для любой асобы або боку ёсць магчымасць даць свой голас таму, хто зможа быць кампетэнтным у парламенце і здолее працаваць на агульнаю карысць грамадства ".








All the contents on this site are copyrighted ©.