2010-05-06 12:52:51

Ватыкан. Бяльгійскія біскупы з візітам ad limina:


На трэці дзень візіту да апостальскіх парогаў працягваецца абмеркаванне найбольш хвалюючых пытанняў для бяльгійскіх католікаў і ўсяго грамадства. Многія адлюстраўваюць пастырская і сацыяльных праблемы, узніманыя ў перамовах з Папам і яго паплечнікамі Некаторыя аспекты візіту асвятліў на нашым Радыё Ватыкана арцыбіскуп Маліна-Брусэльскі Андрэ Муцьё Жозэ Леанар:“Непазбежна прыходзіцца гаварыць аб самым балючым пытанні у нашай краіне пасля адстаўкі біскупа Бруге, (маюцца на ўвазе факты гвалту - сексуальных зносін з непаўналетнімі, здзейсненых царкоўнікамі), а таксама аб мерах, якія неабходна прыняць у дадзенай сітуацыі. Акрамя таго, аб сучасных выкліках секулярызацыі і біяэтыкі; у Бельгіі асабліва сур'ёзна стаіць праблема эўтаназіі. Вядома, кранаецца тэма міжрэлігійнага дыялогу,бо маецца значная колькасць мусульман ў краіне , я б сказаў,-кажа монс. Леанар,- сітуацыя больш цяжкая, чым у Францыі. Я не буду выпускаць з ўвагі праблему мовы, - працягваў арцыбіскуп,- якая ў Бельгіі – дзе ёсць разнастайнасць – гаворым па-французску, флвамандску і нямецку, - з'яўляецца багаццем краіны." Узаемаадносіны паміж рознымі моўнымі грамадамі Бельгіі, як сцвердзіў арцыбіскуп , на жыццё Касцёла ўплывае нязначна. Перш за ўсё, моўная разнастайнасьць у краіне павінна з'яўляцца не крыніцай цяжкасцяў, але дадатковым перавагай, паколькі дае розныя тыпы адчувальнасьці слова, дык розныя мовы дапаўняюць адна адну. Бяльгійская Царква не перажывае канфліктаў на гэтым узроўні. Аднак можна назіраць адрозненні ў падыходах прадстаўнікоў розных моўных груп нават унутры біскупскай Канфярэнцыі. «У гэтым дачыненні існуюць адмоўныя стэрэатыпы: нейкі недавер, падазронасць, - але калі з'яўляецца магчымасць напрамую патлумачыць усю складанасць меркавання Касцёла, шчыры зварот да вернікаў ўспрымаецца добра. Большасць ведае Касцёл толькі па газетных загалоўках і лозунгах. Але калі ёсць магчымасць абгрунтаваць наш зварот падрабязна і ясна, слова Царквы ўспрымаецца. Асабліва калі мы адначасова праяўляем паслядоўнасць і чуллівасць да людзей ». Далей арцыбіскурп паведаміў, што практыкуючых каталікоў у Бельгіі становіцца ўсё менш. Сэкулярызацыя менш за ўсё закранула Фляндрыю. Арцыбіскуп бачыць прычыну аддалення людзей ад Касцёла ў тым, што ў мінулым ён займаў занадта моцныя, дамінуючыя пазіцыі. Сёння ж вернікі сталі «голасам сярод іншых», хоць і важным. Наконт праблем між моўнымі грамадамі, арцыбіскуп мае аптымістычны погляд. Ён сцвярджае, што хутчэй за ўсё будзе развівацца Федэратыўная сістэма, але адзінства нацыі будзе захавана. "Сэпаратызм не мае пад сабою рэалістычнасці – Бельгія не можа яшчэ раздрабняцца, бо яна і так – маленькі “пятачок”, дык застанецца адзінай краінай",- упэўнены арцыбіскуп Малін-Брусэльскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.