2010-05-05 14:51:25

Мітрапаліт Філарэт: можна мець надзею, што чаканне сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага не будзе доўгім


Існуюць добрыя перспектывы для каталіцка-праваслаўнага дыялога і можна мець надзею, што чаканне сустрэчы папы Бэнэдыкта XVI і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла не будзе вельмі доўгім, — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы знаходзіцца з візітам у Італіі, дзе прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Бедныя — скарб Царквы. Праваслаўныя і католікі на шляху міласэрнасці».
Па словах Мітрапаліта Філарэта, ужо настаў момант, калі зроблены рашучыя крокі да паяднання. Абедзве Царквы, як дадаў іерарх, шукаюць усталявання поўнай еднасці. Мітрапаліт Філарэт падкрэсліў, што робіць такія высновы, зыходзячы з братэрскага дыялога і сустрэч з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла.
Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, у ходзе візіту, што працягнецца да 6 мая 2010 г., Мітрапаліт наведае Турын, ушануе Турынскую Плашчаніцу і сустрэнецца з арцыбіскупам Турынскім кардыналам Севярыно Палетто.









All the contents on this site are copyrighted ©.