2010-05-05 13:11:53

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 5-га мая


У катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свае роздумы над заданнямі спалучанымі з сакрамантам святарства. Сёння затрымаўся над асноўным заданнем кожнага святара як слугі асвячальнага дзеяння самога Хрыста.
RealAudioMP3
Выконваючы сакраманты і культ Касцёла з вераю і любоў”ю святар сам найперш асвячаецца і нясе другім Ласку святасці. Асвячэнне хрысціяніна, занурэнне ў пасхальную паямніцу смерці і ўваскрасення Хрыста, ажыццяўляецца ў хросце, ўмацоўваецца ў сакрамантах мірапамазання і прымірэння і ёсць ажыўлянае Эўхарыстыяю,- тым сакрамантам, які будуе Касцёл, як Божы Народ, Цела Хрыста і Святыню Духа Святога.
У апошніх дзесяцігоддзях, -сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- з”явіліся тэндэнцыі, каб у місіі святара сакрамантальны памер перавышала прапаведванне. Аднак жыццё самога Хрыста паказвае, што абвяшчанне Божага Каралеўства вядзецца не толькі моваю, але ахоплівае таксама дзеянне, знакі, цуды і сакраманты. Дзеля гэтага,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Святы Айцец,- кожны святар павінен памятаць, што прапаведванне Евангелля не можа быць адарваным ад ажыццяўляння Сакрмантаў, якія, дзякуючы дзеянню самога Хрыста, з”яўляюцца пасхальнымі знакамі асвячаючай Ласкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.