Развітваючыся ў Ватыканскай Базыліцы Святога Пятра, ў панядзелак 3-га мая,
з найстарэйшым кардыналам Каталіцкага Касцёла, нямецкім бэнэдыктынам Паўлам Аўгустынам
Мэерам, які меў 99-ць гадоў, Святы Айцец успомніў у развітальнай прамове марыйный
санктуарый ў Альтэтінг, блізка якога нарадзіўся кардынал Мэер. Бэнэдыкт 16 спаслаўся
да паслання надзеі, якую выяўляюць усе хрысціянскія пахаванні. “У эроху, як наша,
дзе страх перад смерцю штурхае людзей ў адчай і ў пошукі падманлівых суцяшэнняў, хрысціянін
адрозніваецца тым, што сваю бяспечнасць знаходзіць ў Богу—ў Любові так вялікай, што
можа абнавіць увесь свет”,- сказаў Бэнэдыкт 16. “Бачанне новага Ерусаліма з”яўляецца
ажыццяўленнем найглыбейшага жадання чалавецтва: менавіта жыць разам у супакоі, ўжо
без пагрозы смерці і цешыцца поўным абьяднаннем з Богам і паміж намі. Касцёл і асабліва
манаская супольнасць з”яўляюцца на зямлі прадказаннем гэтае апошняе мэты. Гэта чаканне
недасканалае, намечанае абмежаванямі ды грахамі і таму пастаянна мае патрэбу ў наверненні
і ачышчэнні. І ўсё ж у эўхарыстычнай супольнасці мы зазнаем ужо перадсмак перамогі
любові Хрыста над тым, што падзяляе і дзеліць”,- сказаў Святы Айцец. Папа прыпомніў,
між іншым, што кардынал Мэер быў старшынёю Папскае Камісіі “Эклесія Дэі”, якая была
створана для палягчэня лефабрыстам вярнуцца да поўнае еднасці з Ватыканам. Выконваючы
гэтую функцыю ажыццяўляў свой біскупскі дэвіз: “Сабрала нас у адно любоў Хрыста”.