Miнск-Талін.Генконсульства Беларусі будзе пераўтворана ў Пасольства Беларусі ў Эстоніі
Генеральнае консульства Беларусі ў Таліне будзе пераўтворана ў Пасольства Беларусі
ў Эстоніі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў . Міністэрству
замежных спраў даручана прыняць неабходныя меры па рэарганізацыі Генконсульства ў
Пасольства, а Міністэрству фінансаў ажыццяўляць фінансаванне расходаў па яго ўтрыманню
ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне
дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў за мяжой.