2010-05-03 15:47:19

Нью-Йорк: «Жанчыны ў сучасным грамадстве: дыяспара і сям'я.»


Гэта з'яўляецца тэмай нарады, якая адбудзецца ў з ініцыятывы пастаяннай Місіі назіральніка Святога Пасаду пры ААН сумесна з Фондам "Шлях да міру" і Ватыканскага цэнтра «Царква і грамадства.» Абмеркаванне адбудзецца ў канцы 43-й сесіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «Дзеля людзей і іх развіцця» (12-16 красавіка).
У нарадзе, прысвечанай падвышэнню ролі жанчыны, прымуць удзел Жан-П'ер Руіс, прафесар багаслоўя ва універсітэце Святога Яна амерыканскай сталіцы; Мікель Віегас Ворлдфунг з арганізацыі па адукацыі дзяцей з бедных сем'яў у Лацінскай Амерыцы; Анастасія Браўн, дырэктар паслугі для мігрантаў і бежанцаў у ЗША пры біскупскай канферэнцыі ЗША, і Маралін Мартоне, прафесар Універсітэта святога Яна, які будзе старшынстваваць на пасяджэнні. Гэтая ініцыятыва вылучыць сучасныя тэндэнцыі і геаграфічныя праблемы сям'і на нацыянальных і міжнародным узроўні для распаўсюджання лепшай сусветнай практыкі дапамогі, а таксама абмяркуе этычныя цяжкасці ў доступе да сям'і і яе праблемаў як у краінах паходжання, так і ў месцах прыёму эмігрантаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.