2010-05-03 15:46:22

Мінск. У Беларусі створана міжведамасная група для арганізацыі пастаяннага маніторынгу сітуацыі на месцах па выкананню Дэкрэта "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях".


Міжведамасная група вызначыла парадак правядзення маніторынгу. Да яго будуць прыцягнуты прадстаўнікі цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якім даручана забяспечыць прыняццё мер па ўстараненню недахопаў, выяўленых у ходзе рэалізацыі Дэкрэта, і па ўдасканаленню механізма абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у нядобранадзейных сем'ях.







All the contents on this site are copyrighted ©.