2010-05-02 13:20:00

Папа Бэнэдыкт 16 знаходзіцца з апостальскім візітам у італьянскім горадзе Турын: Святая Імша


У часе Святой Імшы Папа сказаў, што ў мінулых стагоддзях Касцёл у Турыне спазнаў багатыя традыцыі святасці і шчордрае служэнне іншым, дзякуючы дбайнай працы святароў, законнікаў, законніц. Пан нам паабяцаў быць прысутным у нашым жыцці, даючы нам гэтую шчодрую любоў, якая можа перамагчы усе перашкоды. RealAudioMP3
Жадаю выказаць словы заахвочання, асабліва святарам і дыяканам гэтага турынскага Касцёла, якія шчодра прысвячаюцца пастырскай працы, як таксама законнікам і законніцам. Часам, каб быць працаўніком Вінаградніка Пана можа быць цяжка, абавязкі ўзрастаюць, патрэбаў шмат, праблемаў многа. Але ўмейце чэрпаць з любоўных адносінаў з Богам у малітве сілы несці вернікам прарочую вестку збаўлення. “ Жыццё хрысціяніна,- сказаў далей Бэнэдыкт 16.- нялёгкае. Ведаю, што таксама ў Турыне ёсць вялікія цяжкасці, праблемы, трывогі: думаю, ў прыватнасці аб тых, што жывуць ва ўмовах няўпэўненасці, з прычыны недахопу працы; з неспакоем глядзяць у будучыню; пакутуюць фізычна і маральна. Думаю аб сем”ях,- зноў сказаў Папа у сваім казанні ў часе Святой Імшы,- аб моладзі, аб пажылых людзях, якія часта жывуць у самотнасці; аб абяздоленых ды эмігрантах. Так, жыццё прыводзіць нас змагацца з многімі цяжкасцямі, з многімі праблемамі, але менавіта ўпэўненасць, што зыходзіць ад веры, ўпэўненасць, што мы не адзінокія, што Бог любіць усіх, без адрознення і ёсць блізка кожнага з нас сваёю Любоў”ю, якая робіць магчымым змагацца, жыць і пераадольваць паўсядзённыя праблемы. Уваскрослы мае сілу любові, якая пераўзыходзіць усе межы, не спыняецца перад ніякай перашкодай. І хрысціянская супольнасць павінна адыгрываць важную ролю ў дасягненні гэтай любові да Бога.
RealAudioMP3
“Я настойліва заклікаю сем”і жыць хрысціянкім памерам любові ў простым паўсядзённым жыцці, ў сямейных адносінах перамагаючы падзелы і непаразуменні; ў збераганні веры, што робіць супольнасць яшчэ больш мацнейшаю. Усім, асабліва моладзі, жадаю сказаць, каб ніколі не губляла надзеі, той, якая прыходзіць ад Уваскрослага Хрыста, з перамогі Бога над грахом і смерцю”,- сказаў Святы Айцец на заканчэнне свайго казання.








All the contents on this site are copyrighted ©.