2010-05-01 13:24:31

Ватыкан. Бенедыкт XVI на сусрэчы з біскупамі Ліберыі, Гамбіі і Сьера-Леонэ, якія ёсць у Рыме з візітам ad Limina.


Мір, абарона жыцця і сям'і, cадзейнічанне дыялогу з ісламам і барацьба з менталітэтам супраць нараджальнасці, фармаванне вернікаў і святароў - некаторыя з тэм, якія крануў Папа. Праз біскупаў ён заклікаў усіх грамадзян гэтых краін прыкладаць намаганні ў барацьбе з карупцыяй, каб садзейнічалі ўстойліваму развіццю. “ Каталіцкая Царква ў Гамбіі, Ліберыі і Сьера-Леонэ займаецца прымірэннем у духу праўды і справядлівасці ",- сказаў Папа і заклікаў захоўваць якнайперш павагу да правоў чалавека, якімі кожны надзелены Богам. Папа выказаў надзею, што ўдасца выкараніць тэндэнцыі да помсты і рэпрэсій. "У вашым распараджэнні ёсць сродкі садзейнічаць развіццю дыялогу з прадстаўнікамі іншых рэлігій, асабліва ісламу, і мірным шляхам на аснове вашага паслугоўвання весці барацьбу з карупцыяй, накіроўваючы ўвагу на сур'ёзнасць сітуацыі. Разуменне, павага і давер павінны стаць асновай для сумесных дзеянняў у абарону жыцця і барацьбы з хваробамі ды дрэнным харчаваньнем". Бенедыкт XVI не забыўся на тэмы жыцця і сям'і. «Свецкі асяродак характарызуецца разводамі і шматжонствам. Дык вы закліканы спрыяць умацаванню адзінства і дабрабыту сям'і хрысціянскай, пабудаванай на Сакраманце шлюбу ",- сказаў Бэнэдыкт XVI. У той жа час заахвоціў біскупаў "абараніць годнасць жанчын у агульным кантэксце правоў чалавека, перасцярогаючы нацыі ад спробаў увесці меры супраць нараджальнасці і не даваць успрымаць іх як адну з формаў культурнага прагрэсу." Святы Айцец падкрэсліў важнасць фармавання святароў, якія павінны быць людзьмі малітвы, яснасці навучання, мудрасці і ўзаемапаважлівых стасункаў з іншымі людзьмі, мець спачуванне да усіх, хто маюць патрэбу ў дапамозе."Асабліва цэнім Вашу дапамогу бежанцам і імігрантам, - сказаў Бэнэдыкт XVI і заклікаў афрыканскіх біскупаў шукаць, дзе гэта магчыма, сумесна з пастырамі з радзімы ўцекачоў вырашэння жыццёва важных праблем гэтых людзей." Барацьба з галечай павінна працягвацца як прыарытэтнае намаганне дзеля захавання правоў кожнае асобы ",- працягнуў Папа, падкрэсліўшы, што біскупы ёсць аднымі з галоўных дзеючых асоб дзеянняў ў інтарэсах устойлівага развіцця краін." Святы Айцец выказаў сваё задавальненне з нагоды намаганняў мясцовай царквы ў галіне санітарнага асветы і дабрачынных ініцыятыў для бедных і маючых патрэбу. «Любіць Бога, - гэта значыць выходзіцьпа-за межы геаграфічныя і іншыя межы, гэта прымушае любіць і паважаць ўсіх мужчын і жанчын, усё стварэнне”- завершыў слова Бенедыкт XVI да біскупаў Ліберыі, Гамбіі і Сьера-Леонэ:.








All the contents on this site are copyrighted ©.