2010-04-28 14:16:34

Кіраўнік каталіцкай царквы Кубы кардынал Хайме Артэга заявіў, што Куба перажывае самы сур'ёзны крызіс з пачатку стагоддзя.


У інтэрв'ю часопісу Palabra Nueva 73-гадовы k.Артэга сказаў, што грамадзяне ўжо адкрыта крытыкуюць сацыялізм, параўноўваючы яго са сталінскім рэжымам. Незадаволенасьць людзей выклікае, па словах прэлатa, бюракратыя, вынікамі чаго стаецца апатыя сярод работнікаў і нізкая прадукцыйнасць працы. "Наша краіна знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Цяперашняя сітуацыя - самая складаная з пачатку XXI стагоддзя ", - сказаў k. Артэга, прыклікаўшы ўлады Кубы вызваліць з турмаў усіх палітычных зняволеных. Ён адзначыў, што думкі аб шляху Кубы разыходзяцца, але агульны назоўнік для ўсіх грамадзян - гэта ўсведамленне неабходнасці пераменаў. "Гэта пачуццё стала свайго роду нацыянальным кансенсусам. Адтэрміноўка прыняцця рашэнняў выклікае ў грамадстве незадаволенасць ", - лічыць кардынал. Ён заклікаў Гавану сур'ёзна паставіцца да наладжвання стасункаў з Вашынгтонам. У той жа час Артэга раскрытыкаваў прэзідэнта ЗША Барака Абаму за паўтор у адносінах з Кубай прыёмаў мінулых амерыканскіх урадаў.Кардынал заявіў, што Абама выкарыстоўвае тую ж схему, што й папярэднікі, кажучы аб магчымасці адмены гандлёвага эмбарга толькі пасля рэформаў на Кубе.












All the contents on this site are copyrighted ©.