2010-04-28 14:14:38

Выйшла з друку кніга Дзеянняў на беларускай мове ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускага Экзархата



Пра гэта паведамляе Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выданне ажыццёўлена ў рамках праекта, пачатак якому пакладзены яшчэ ў 1991 г., калі было выдадзена Евангелле ад Матфея ў выглядзе паралельнага тэксту на грэцкай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай мовах. Пасля ў такім выглядзе выйшлі пераклады і іншых Евангелляў, і цяперашняе выданне пятай кніга Новага Запавету выканана такім жа чынам. Як лічыць старшыня Біблейскай камісіі пратаіярэй Сергій Гардун, параўноўванне чатырох паралельных тэкстаў на розных мовах спрыяе лепшаму асэнсаванню Святога Пісання.








All the contents on this site are copyrighted ©.