2010-04-27 14:13:32

Масква: сімпозіўм з нагоды гадавіны Пантыфікату Бэнэдыкта 16


У маскоўскім цэнтры культуры “Покроўскія Ворота” адбыўся вечар прысвечаны пяцігоддзю Пантыфікату Бэнэдыкта 16. Падчас сустрэчы прысутныя змаглі пазнаёміцца з галоўнымі думкамі трох Энцыклік Папы ды з жыццёваю дарогаю Святога Айца.
Супрацоўніца Апостальскай Нунцыятуры ў Маскве Джованна Паравічыні, адчытала ліст ад арцыбіскупа Мэнніні, ў якім ён прадставіў погляд на ролю Рымскага Папы ў сучасным свеце. “З аднаго боку нарастае нянавісць свету да хрысціянства, якое прадстаўляецца ў асобе Папы, а з другога боку ўнутры Касцёла ёсць чуты голас Хрыста, які заклікае да навернення ды прымлівацца Ягонага шляху. Сілы для гэтай дарогі трэба шукаць не ў сваёй бездакорнай чысціні і ў маральнай значнасці, але ў дараванні і ў жывой прысутнасці Збавіцеля”,- напісаў арцыбіскуп Антоніё Мэнніні.
Гэнэральны вікарый архідыяцэзыі Божай Маці, айцец Сяргей Тімашоў, пазнаёміў сабраных з галоўнымі тэзісамі трох Энцыклік Папы. Сустрэча закончылася фільмамі, якія прадстаўлялі жыццёвую дарогу Язэпа Ратцынгера, цяперашняга Папы Рымскага. Асабліва кранула сэрцы сцэна, калі Папа адгаворвае Нікейска-канстантынопальскі сімваль веры разам з праваслаўным Патрыярхам Канстантынопаля Барталамеям І.








All the contents on this site are copyrighted ©.