2010-04-27 14:13:44

ЗША: 30 працэнтаў святарскіх пакліканняў складаюць іншаземцы.




У ЗША, з 440 святароў, якія ў гэтым годзе прымуць святарскія пасведчанні, амаль адна трэць (31 працэнт), нарадзіліся ў іншых краінах. Гэта інфармацыя вынікае з дадзеных, якія былі апублікаваны канферэнцыяй біскупаў ЗША. Са святароў замежнага паходжання, якія у гэтым годзе прынялі святарскія пасведчанні, найвялікшую колькасць складаюць мексіканцы. Сярод астатніх 18 краін, у якіх нарадзіліся кандыдаты, найбольш моцна прадстаўлены Калумбія, Філіпіны В'етнам і Польшча.
Гэтая тэндэнцыя не з’яўляецца для ЗША новай з'явай, бо за апошнія 10 гадоў, ад 20 да 30 працэнтаў сьвятароў дыяцэзіяў ЗША, складаюць тыя, хто нарадзіўся за мяжой.

Пакліканне да святарства ў ЗША ў большасці фарміруецца ў сталым узросце. Больш за 92 працэнта кандыдатаў перад тым як пайсці ў семінарыю мелі прафесійную працу, пры гэтым кожны пяты атрымаў вышэйшую адукацыю. Сярэдні ўзрост нэапрэзбітэра ў цяперашні час складае 37 гадоў. Пры гэтым, самы малодшы, з атрымаўшых у гэтым годзе святарскія пасведчанні, мае 25 гадоў, а 11 найбольш старэйшых дасягнула ці нават перавысіла 65 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.