2010-04-26 14:19:49

Сёння-- 24-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі


26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.
У 1 гадзіну 23 хвіліны на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, што побач з горадам Прыпяць (Кіеўская вобласць, Украіна), адбыўся першы цеплавы выбух. Ён зрушыў верхнія блокі атамнага рэактара, прывёў да яго разгерметызацыі, разбурыў трубы высокага ціску, разгрузачны бок ядзернага апарата, падсілкавальны адсек і іншае. Затым быў яшчэ адзін цеплавы выбух, які разбурыў дах рэактарнага аддзялення. Дах машыннай залы быў прабіты жалезабетоннымі абломкамі, і тут жа ўзнік пажар.
У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі
.
Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека,
ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.
З сельскагаспадарчага абароту выведзена 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў. Ліквідаваныя 54 калгасы і саўгасы, закрыта 9 заводаў.
Радыеактыўнаму забруджанню падвергліся тэрыторыі, дзе цяпер жывуць больш як 1,4 млн. чалавек, знаходзіцца прыкладна чвэрць ляснога фонду краіны і 132 радовішчы мінеральна-сыравінных рэсурсаў розных відаў. Тэрыторыя Беларусі на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.








All the contents on this site are copyrighted ©.