2010-04-26 14:20:07

Кіраўнік Наварасійскай цыганскай аўтаноміі Вячаслаў Асманаў называе варажбу вялікім грахом.


"Некаторыя раней гадалі, а зараз сталі пабойвацца. Я вяду такую размову, і да многіх гэтая інфармацыя даходзіць. Людзі, якія звяртаюцца да цыган па варажбу, таксама вельмі грашаць", - заявіў спадар Асманаў у інтэрв'ю, апублікаваным у газеце "Наварасійскі працоўны" у Сусветны дзень цыган, які адзначаецца на другі тыдзень красавіка. Ён распавёў, што, калі да яго жонкі прыходзяць з просьбай пагадаць, яна ўсіх жадаючых адпраўляе ў Царкву. "Уся праўда там і толькі там!" - кажуць сужонцы. На іх думку , сёння сапраўдных цыганскіх баронаў ўжо не засталося - у адрозненне ад таго часу, калі Наварасійскімі цыганамі кіраваў яго дзядзька, таксама Вячаслаў. "Ён быў вельмі сумленны і строгі ... У горадзе ён меў высокі аўтарытэт. Пры ім не было крадзяжу, ніякай вулічнай варажбы. Цыгане ніколі не куплялі крадзеныя рэчы. Заезджыя цыганы сюды не смелі савацца", - распавёў кіраўнік Наварасійскай цыганскай аўтаноміі.
"Інтэрфакс-Рэлігія"







All the contents on this site are copyrighted ©.