2010-04-26 14:19:27

Багародзічная малітва Вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 25-га красавіка



Бенедыкт XVI, звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся на традыцыйную паўднёвую малітву, на плошчы Святога Пятра. Св. Айцец адзначыў, што менавіта малітва з'яўляецца падмуркам паклікання. Узгадаў таксама постаць Св. Монікі якая заўсёды малілася аб навяртанні сына.

"Св Моніка з пакорай і настойлівасцю, прасіла і атрымала ласку ад Бога, каб убачыць, як яе сын, Аўгустын, стаў хрысціянінам, - сказаў Папа. - Таму я заклікаю бацькоў да малітвы, каб дзеці адкрылі свае сэрцы на голас Добрага Пастыра, і каб нават найменшае збожжа паклікання стала квітнеючым дрэвам, поўным багатага плёну на карысць Касцёла і ўсяго чалавецтва (Пасланне на 47-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, 13 лістапада 2009 г.).
Як жа мы можам пачуць голас Пана і зразумець яго? У навучанні апосталаў і іх пераемнікаў чуем: яны зноў пачуюць голас Хрыста, у якім утрымліваецца заклік да ўзаемаадносін з Богам і паўнаты жыцця. Аб гэтым мы чытаем таксама і ў Евангеллі паводле Св. Яна: “авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім жыццё навекі і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх” (10 Ін, 27-28). Толькі Добры Пастыр з вялікай пяшчотай, абараняе сваю паству ад злога. Толькі на Яго вернікі могуць скласці абсалютны давер ", - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Акрамя гэтага, Св. Айцец запрасіў святароў, да самахвярнасці і адрачэння ў паслузе якая ім даручана. "Няхай памятаюць, што сьвятар працягвае працу Адкуплення на зямлі, няхай ахвотна трываюць перад табернакулюмам, няхай цалкавіта ідэнтыфікуюць сябе з уласным пакліканнем і місіяй праз моцную і трывалую аскезу, няхай будуць гатовымі выслухаць і дараваць, няхай фарміруюць хрысціянскія вартасці ў даручаных ім людзях "- падкрэсліў Бенедыкт XVI.

Св. Айцец таксама склаў сардэчную падзяку вернікам за малітоўную падтрымку ў яго паслузе. На прыканцы пераказаў словы ўдзячнасці ў адрас італьянскай асацыяцыі "Meter", якая займаецца абаронай дзяцей ад гвалту, эксплюатацыі і абыякавасці. Па ініцыятыве "Meter" ў Італіі адзначаецца нацыянальны дзень барацьбы з педафіліяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.