2010-04-24 11:24:41

У Менск прывезлі копію крыжа Эўфрасінні Полацкай


Копія духоўнага сымбалю Беларусі, крыжа найпадобнай Эўфрасіньні Полацкай, прыбывае з Полацку ў Менск.
З Полацкага Спаса-Эўфрасіньеўскага манастыра ў менскі Свята-Духаў катэдральны сабор копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай даставяць 24 красавіка. Крыж даступны для пакланеньня цягам пяці дзён — да 28 красавіка.
Знаходжаньне копіі духоўнага сымбалю Беларусі ў Менску зьвязана з прымеркаванымі да юбілею мітрапаліта Філарэта ўрачыстасьцямі, якія праходзяць 22 – 25 красавіка. У рамках сьвяткаваньняў заплянаваныя канцэрт клясычнай музыкі ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, урачыстая частка і канцэрт у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету.
Крыж сьвятой Эўфрасіньні Полацкай быў зроблены ў 1161 годзе полацкім ювэлірам Лазарам Богшам. Крыж быў страчаны ў часе ІІ усясьветнай вайны, яго месцазнаходжаньне дасюль невядомае. Копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай у 1992 – 1997 гадох выканаў берасьцейскі мастак Мікола Кузьміч. Асьвечаная 24 жніўня 1997 году мітрапалітам Філарэтам, копія крыжа захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Полацкага Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра.








All the contents on this site are copyrighted ©.