2010-04-24 11:25:18

Сінод Грэцкай Праваслаўнай Царквы пацвердзіў сваё «не» ў пытанні ўжывання сучаснай мовы ў Боскай Літургіі. Вярхоўны орган гэтай Царквы (не залежнай ад Канстантынопальскага Патрыярхату) пад старшынствам арцыбіскупа Афінскага і ўсяе Грэцыі Ераніма II у асаблівай ноце падкрэслівае сваю «прыхільнасць» старажытнай Візантыі ў Літургіі і іншых набажэнствах.


Грэцкая Царква палічыла недапушчальным ужыванне сучаснай мовы ў Літургіі Гэтая інфармацыя, апублікаваная ватыканскай газетай «OSSERVATORE ROMANO», міжволі наводзіць на думку аб падобнай сітуацыі ў Рускай Праваслаўнай Царкве, дзе можна ўбачыць такі ж кантраст: выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы ў краіне, дзе людзі яе не разумеюць. Скліканне Сінода сталася непазбежным пасля таго, як праваслаўны епіскап Нікополіса і Превезы - Мелетыос пачаў вяршыць богаслужэнне на сучаснай грэцкай мове, каб зрабіць Літургію больш зразумелай большасці людзей. Ён сцвердзіў, што вернмкі "нічога не разумеюць», калі яна праводзіцца на старажытнай літургічнай мове. Біскуп Мелетыос распачаў ініцыятыву ў згодзе з многімі іншымі біскупамі Грэцыі, сярод якіх біскуп Фтыотыса - Ніколаос, сам член Святога Сінода, які заявіў, што «многія маладыя людзі не наведваюць храм таму, што не разумеюць мовы». Члены Сінода сцвярджаюць, што «любы пераклад свяшчэнных тэкстаў мог бы стварыць праблемы для адзінства Царквы». Сінод, выслухаўшы меркаванне епіскапа Мелетыоса, пастанавіў, што было б недарэчна перакладаць святыя тэксты на сучасную мову, дадаўшы разам з тым, што гэта дапушчальна ў рэдкіх выпадках, пасля папярэдняга дазволу ў кожным асобным выпадку. У цяперашні час, пры адсутнасці адзінага ўзгодненага перакладу, спантанны або непрафесійны пераклад - заявіў Сінод - мог бы нанесці шкоду царкоўным адзінству.Поа традыцыі Грэцкай Праваслаўнай Царквы, тэксты Новага Запавету чытаюцца ў арыгінальнай (старажытнагрэцкай) версіі, каб падкрэсліць евангельскі падмурак Царквы. Боская Літургія з усімі богаслужбовымі спевамі была адрэдагаваныя ў візантыйскую эпоху, якая завяршылася ў 15-м стагоддзі, а Еўхарыстычныя каноны свяціцеля Яна Залатавуснага і Васіля Вялікага паходзяць з эпохі Айцоў Царквы. На думку сінадальных айцоў, варта дбайна берагчы гэтую традыцыю.










All the contents on this site are copyrighted ©.